Навукоўцы назвалі нядаўна выяўлены від жука ў гонар шведскай эка-актывісткі Грэты Тунберг — Nelloptodes gretae, паведамляе ВВС.
Nelloptodes gretae мала нагадвае шведскую дзяўчынку — яго даўжыня менш за 1 мм, у яго няма крылаў і вачэй, аднак ёсць дзве доўгія, падобныя на косы, антэны.
Доктар Майкл Дарбі сказаў, што абраў імя Грэты, таму што быў вельмі ўражаны яе экалагічнай кампаніяй.