Так званая «формула Шнайнмаера» да міру на Данбасе не прывядзе, паколькі яна не з'яўляецца формулай міру. Пра гэта сказаў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, піша Укрінформ.

«Формула Штайнмаера да міру на Данбасе не прывядзе, таму што гэта не формула міру. Гэта формула на час палітычная ці такая — а раптам мы даціснем украінцаў, яны на яе пагодзяцца, і мы развернемся… Гэта ўвогуле «здаць нас з трыбухамі», так бы мовіць», — адзначыў палітык.

Па словах Кучмы, правядзенне выбараў на Данбасе без папярэдняга вываду войскаў, раззбраення, аднаўлення ўкраінскай мяжы — гэта поўны абсурд.

Не можа быць гаворкі і пра асаблівы статус Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0