У Лоеўскім раёне ваўчыца напала на вяскоўца, паведамляе БелТА.
З райбальніцы ў мясцовае РАУС 24 кастрычніка ў 23.18 паступіла паведамленне, што па меддапамогу звярнуўся жыхар вёскі Ручаёўка са шматлікімі ўкусамі ног і галавы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовага мужчыну пакусала дзікая жывёла — ваўчыца.
На месца здарэння выязджалі ўчастковы інспектар, прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
0
0
0
0
0
0