26.10.2019 / 00:24

Хутка могуць з'явіцца лекі ад хваробы Альцгеймера 2

Папярэднік бета-амілоіду (анг. Amyloid precursor protein, APP) — трансмембранны бялок, фрагмент якога, бета-амілоід, — асноўны складнік амілоідных бляшак пры хваробе Альцгеймера. Фота Wikimedia Commons.

Амерыканская кампанія Biogen спачатку паставіла крыж на спробе распрацаваць лекі абсалютна новага тыпу ад хваробы Альцгеймера, але ўрэшце прыйшла да натхняльнага выніку.

Новы сродак мае атрымаць назву адуканамаб (aducanumab). Кампанія заявіла пра намер пачаць працэс яго рэгістрацыі ў пачатку наступнага года. На інфармацыі пра гэта акцыі кампаніі падаражэлі на 27 %, піша Ройтэрз.

Ад хваробы Альцгеймера пакутуе ўсё больш людзей, бо працягласць жыцця расце, а гэтая хвароба развіваецца ў людзей у старасці. Пры Альцгеймеру чалавек губляе памяць, а пасля і элементарныя жыццёвыя навыкі. Часам хворыя застаюцца ў такім бездапаможным стане гадамі. 

Вынаходка лекаў ад Альцгеймера можа даць мільярдныя прыбыткі. Амерыканская кампанія ў звышсакрэтным рэжыме працуе над адуканамабам і іншым эксперыментальным лекам, вядомым як BAN2401,у партнёрстве з японскай кампаніяй «Эйсай» (Eisai).

Некаторыя эксперты, аднак, ставяць пад сумнеў эфектыўнасць новага сродку, бо вынікі яго першых выпрабаванняў былі супярэчлівыя.

Новыя лекі грунтуюцца на так званай «амілоіднай гіпотэзе» — тэорыі, што, калі не дапусціць канцэнтрацыі аднаго з пратэінаў, з назапашваннем якога звязваюць хваробу Альцгеймера, яе можна прадухіліць. Многія аналагічныя лекі, якія распрацоўваліся раней, эфекту не далі.

Сяргей Гезгала

28
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
26.10.2019 / 11:52
Не надо думать, что можно обмануть природу. Что можно изменить её замысел. Природе старые особи не дающие потомство, но пожирающие ресурсы, абсолютно не нужны. Природа сделала двойную защиту. Если ты будешь физически цепляться за жизнь, то она лишит тебя разума, чтобы тебя погубили внешние факторы. Ничего вы с мозгами не сделаете. Это настолько сложный механизм, как сама Вселенная. Так что выбирайте. Либо быть заядлым зожником, веганом, и прожить остаток лет, а может и десяток лет, в состоянии маленького ребёнка или того хуже овоща, или жить в своё удовольствие и со всеми пороками и умереть в своём уме и при своей памяти. Иного не дано. Не будет такого, что в 90 вы будете умом и сообразительностью как 50-летний. Никогда не будет. Природа не позволит.
1
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
27.10.2019 / 07:38
Слабо верится. Уж слишком сложный этот орган-мозг. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру