У ноч на 25 кастрычніка ў небе над Браслаўскім раёнам зафіксавана незвычайная ўспышка святла — пра гэта «Браслаўскай зорцы» паведамілі відавочцы.
Прыкладна ў 3.12 на поўдзень ад Браслава над возерам Дрывяты ў атмасферы згарэў асколак метэорнага цела.
Момант падзення трапіў у аб'ектывы камер відэаназірання на гарадской набярэжнай.
Імаверна, нябеснае цела цалкам згарэла ў атмасферы.