Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў да добраахвотнікаў на лінію фронту. Яго абурыла пытанне аб магчымай сустрэчы з ветэранамі наконт акцыі пратэстаў «Не капітуляцыі».
Вайсковец спытаў Зяленскага, ці сустрэнецца ён з ветэранамі з нагоды акцый «Не капітуляцыі», якія прайшлі па ўсёй Украіне:
«Людзі патрабавалі сустрэчы», — сказаў вайсковец.
«Я прыйшоў табе сказаў, вы зброю адвядзіце. Ты мне пераводзіш стрэлкі. Ты мне наогул не можаш ніякія ўльтыматумы агучваць», — адказаў Зяленскі.
На словы ваеннага, што прэзідэнту перадалі інфармацыю пра акцыі пратэсту ва Украіне і пра жаданне ўдзельнікаў сустрэцца з ім, Зяленскі адказаў:
«Хто мне перадаў? Ва Украіне ўчора прайшоў дождж, вось што мне перадалі».
0
0
0
0
0
0