Большасць з 39 чалавек, знойдзеных мёртвымі ў грузавіку каля Лондана, былі з В'етнама, піша Reuters.

Спачатку паліцыя заяўляла, што загінулыя з Кітая, але інфармацыя не пацвердзілася.

Міністэрства замежных спраў В'етнама заявіла, што даручыла свайму паслу ў Лондане аказаць дапамогу брытанскай паліцыі ў выяўленні ахвяр.

Брытанская паліцыя, якая расследуе гібель 39 чалавек, чые целы былі знойдзены ў грузавіку ў Эсэксе, затрымала чацвярых падазраваных.

Кіроўца грузавіка, дзе знайшлі 39 цел, быў затрыманы ў першы ж дзень.

У пасольстве В'етнама ў Лондане паведамілі, што з імі звязаліся некалькі сем'яў зніклых без вестак сваякоў.

У в'етнамскай грамадскай арганізацыі Human Rights Space распавялі, што 26-гадовая дзяўчына адправіла сваёй маці тэкставае паведамленне ноччу 23 кастрычніка. Яна напісала, што едзе ў грузавіку з Бельгіі ў Вялікабрытанію і ёй няма чым дыхаць.

«Мне вельмі шкада, мама і тата. Мой шлях за мяжу не ўдаўся. Я люблю вас абаіх так моцна. Я не магу дыхаць», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0