Писатель Альгерд Бахаревич в своем фейсбуке прокомментировал итоги Съезда Белорусского ПЕН-центра, прошедшего в субботу в Минске.

«Пісьменьнікі мусяць думаць пра эрас і танатас, жыцьцё і сьмерць, свабоду і ўладу, уладу мовы і яе бясьсільле, пра шчасьце і яго немагчымасьць.

Калі нас прымушаюць забыцца пра ўсё гэта, мы ідзем на кангрэсы і галасуем. Дзеля таго, каб ніхто не замінаў нам выказвацца. У выніку мы маем бюракратычную балбатню і парушэньні ўсіх магчымых дэмакратычных працэдураў. А ў дадатак да ўсяго: хамства, ухваленьне гамафобіі, ігнараваньне з боку так званых «маральных аўтарытэтаў», зьнявагі і парушэньне ўсіх магчымых статутаў (Беларускі Пэн ёсьць часткай Міжнароднага, пра што забыліся і рада, і старшыня, і большасьць чальцоў; нічога, мы нагадаем).

Дагэтуль не разумею, як не-чальцы ПЭНу маглі так паўплываць на арганізацыю, у якую я плачу складкі. Сёньняшні дзень увойдзе ў гісторыю як дзень ганьбы беларускай літаратуры. Віншую, спадарства Арлоў, Баршчэўскі і г.д. Вы здолелі зрабіць тое, што ня здолелі лукашысты. Беларускага ПЭНа больш няма.

Напляваўшы на яго дэмакратычныя прынцыпы, вы ператварылі яго ў пасьмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненьне. Ура!»

На собрании ПЕН-центра рвали мандаты, но Северинца восстановили. А единство спасла Алексиевич

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0