27.10.2019 / 10:13

Вольскі выступіў з песнямі чатырох сваіх праектаў ФОТА 14

Лявон Вольскі 26 кастрычніка даў у менскім Prime Hall вялікі 4-гадзінны канцэрт з песнямі гуртоў «Мроя», N.R.M. і Zet, а таксама сольнага праекту Volski, піша Радыё Свабода

За некалькі дзён да канцэрта ўсе квіткі былі прададзеныя.

Пасьля гэтага канцэрта Вольскі з гуртом выправяцца ў тур: цягам лістапада выступяць у Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Баранавічах і Слоніме, пасля паедуць граць у Кіеў, затым у Брэст, Гродна, а ў снежні дадуць канцэрт у Салігорску.

Перад канцэртам Вольскі ладзіў конкурс кввэраў — перамаглі этна-гурт Guda (на фота) і рок-гурт Haina. На пачатку канцэрту першыя выканалі песню «Мроі» «Зямля», другія — новую песню Вольскага «Зніклыя людзі» і некалькі ўласных

«Мроя» была першым гуртам Вольскага. Заснаваная ў 1981 годзе, першы вялікі канцэрт дала 7 лістапада таго года. У савецкія часы «Мроя» грала «заходні» рок. Паступова гурт стаў хэдлайнэрам тагачаснай беларускай рок-сцэны

0
В. / Адказаць
27.10.2019 / 11:30
Было файна! Дзякуй, Лявон!))) Атрымалі асалоду!)))
6
Дмитрий222 / Адказаць
27.10.2019 / 12:00
Вольский супер. Но вот зал - полное г. Жаль что получше не получилось организовать. Респект Лявону!
3
Бліскавіца / Адказаць
27.10.2019 / 12:24
Хлусня! Абяцалі 4 гадзіны песень - а было толькі 3.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру