Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863—1864 гг. У цырымоніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі, паведамляе catholic.by

Урачыстасці пачнуцца ў 8.30 з вынасу трунаў з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання з унутранага двору Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх на плошчу перад віленскай катэдрай

9.00 — 11.30 — грамадзянскае развітанне
11.45 — прыбыццё ў катэдру афіцыйных асоб і замежных дэлегацый
13.20 — вынас трунаў з катэдральнай базылікі і выхад жалобнай працэсіі на могілкі Росы
14.00 — працэсія спыніцца каля Вострай Брамы, дзе адбудзецца спеў антыфоны «Тваёй абароне аддаемся, святая Багародзіца» на літоўскай, польскай і беларускай мовах
14.30 — прыбыццё працэсіі на могілкі Росы
14.40 — унос трунаў з парэшткамі ў капліцу на могілках, апошняе развітанне і даручэнне спачылых Божай міласэрнасці
З 16.00 капліца на могілках Роса будзе адкрыта для ўсіх наведвальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0