Інфармацыя пра тое, што вайскоўцы ЗША правялі спецаперацыю і ліквідавалі лідара «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі, адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта заявіла крыніца ў іракскай разведцы.

«Высокапастаўленая крыніца пацвердзіла, што кіраўнік ІД і іракскія камандзіры групоўкі былі ліквідаваныя ў сірыйскім Ідлібе», — адзначана ў паведамленні.

Суразмоўца выдання таксама падкрэсліў, што Ірак адыграў значную ролю ў праведзенай аперацыі.

У сваю чаргу, крыніца ў сферы бяспекі краіны таксама паведаміла Reuters, што інфармацыю аб ліквідацыі аль-Багдадзі пацвердзілі ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0