Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь 28 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па краіне, днём па паўночнай палове краіны — кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, ноччу па паўночнай палове парывісты (да 15-20 м/с).

Уначы будзе +1-7. Днём будзе ад 6 да +12, па поўдні — да +14.

У Мінску чакаецца +8—10.

У сераду стане яшчэ халадней. У Мінску днём усяго +1—3. Халоднае, але звычайнае для такой пары надвор'е, пратрымаецца да канца тыдня мінімум. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0