Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч, скарыстаўшыся перадвыбарчай агітацыяй, правёў у Верхнім горадзе пікет у падтрымку паплечніка Сяргея Спарыша ды іншых палітвязняў

Спарыш быў затрыманы падчас суда над Змітром Паліенкам і зараз адбывае 15 сутак арышту.

Удзельнікі акцыі выйшлі з самаробнымі плакатамі «Свабоду Сяргею Спарышу», «Свабоду Міхаілу Жамчужнаму» ды інш

Аналагічныя пікеты Статкевіч анансаваў у іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, такі ж пікет прайшоў у Лідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?