27.10.2019 / 15:44

Ліянель Месі назваў найлепшага з нападаючых. І гэта не Крышціяну 2

Капітан «Барселоны» Ліянэль Месі распавёў, хто на яго думку з'яўляецца найлепшым форвардам у свеце. Аргенцінец назваў найвялікшым форвардам з тых, каго ён бачыў, экс-футбаліста зборнай Бразіліі Раналда.

«Раналда быў сапраўдным феноменам. Ён найлепшы з усіх нападаючых, якіх я калі-небудзь бачыў. Ён быў проста неймаверным гульцом», — цытуе Месі AS.

Па ходзе кар'еры ў еўрапейскім футболе Раналда выступаў за галандскі ПСВ, «Барселону», мадрыдскі «Рэал», «Інтэр» і «Мілан». Нападаючы двойчы выйграваў чэмпіянат свету ў складзе зборнай Бразіліі і двойчы станавіўся ўладальнікам ўзнагароды «Залаты мяч».

NN.by

1
Nokia / Адказаць
27.10.2019 / 16:35
Зубасцік)
0
Вецер валос. / Адказаць
27.10.2019 / 22:16
Так!Самы лепшы!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру