Здарэнне адбылося каля 14:05 у раёне 27-га км МКАД у 1-й паласе пры руху з боку вул. Громава ў напрамку пр. Дзяржынскага, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Там адбылося падзенне матацыкліста, у выніку чаго матацыкл вылецеў у 3-ю паласу, а матацыкліст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. 

Каб пазбегнуць наезду на матацыкл, кіроўца, які рухаўся ў 3-й паласе, прыняў меры экстранага тармажэння. У выніку з-за невыканання дыстанцыі адбылося ДТЗ з удзелам трох легкавых аўто (аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, пацярпелых няма).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0