27.10.2019 / 20:45

«Шахцёр» і БАТЭ згулялі вясёлую нічыю, але брэсцкае «Дынама» ўжо адарвалася на дзевяць балаў! ВІДЭА галоў 5

У галоўным матчы кастрычніка «Шахцёр» і БАТЭ ў Салігорску згулялі ўнічыю — 2:2. Тым самым за чатыры туры да фінішу адставанне ад брэсцкага «Дынама» складае дзевяць балаў, але БАТЭ мае гульню ў запасе.

Пасля 26 тураў: Дынама Брэст — 67, БАТЭ — 58 (25 гульняў), Шахцёр — 58 (26), Дынама Мінск — 46 (25). 

Да канца чэмпіянату засталося чатыры туры. Але 30 кастрычніка БАТЭ згуляе ў гасцях перанесены матч з «Дняпром».

У «Шахцёра» ўлічаны вынік матча з мінскім «Тарпеда», што знялася з першынства.

3 лістапада Брэст прымае «Шахцёр», а БАТЭ гуляе дома з «Іслаччу», 10 лістапада брэсцкае «Дынама» гуляе ў Мінску з «Іслаччу», а БАТЭ ў гасцях з «Віцебскам».

БАТЭ — нязменны чэмпіён ад 2006 года. «Шахцёр» быў чэмпіёнам у 2005-м, брэсцкае «Дынама» ні разу залатыя медалі не выйгравала, у яго наогул толькі была бронза ў 1992-м.

Каб стаць чэмпіёнам, брэсцкаму «Дынама» дастаткова набраць сем балаў у чатырох матчах.

NN.by

0
Niemand / Адказаць
27.10.2019 / 22:24
Давайце, хлопцы. Не "выціснуць" чэмпійонства з +6 за чатыры гульні да фінішу - гэта будзе не ганьба, гэта будзе звышганьба. Веру, спадзяюся, махаю кулькамі! :) П.С. Гэта праўда, што Брэст "падпісаў" Хачеріді? Калі так, Гутару сумаваць не давядзецца. :) Будзе лавіць і ад чужых, і ад свайго... :)
2
Грязный Гарри / Адказаць
27.10.2019 / 23:15
Niemand,Это правда.Евгений Хачериди, 32 года,,защитник.рост 198 см,трехкратный чемпион Украины в составе Динамо Киев,дважды обладатель Кубка Украины и трехкратный обладатель Суперкубка. Чемпион Греции и обладатель кубка  этой страны в составе греческого ПАОК. 51 матч за национальную сборную своей страны в том числе в ЧМ и ЧЕ.Какие вопросы?Прикольно,если бы Милевский всю свою забойную банду в Брест перетащил на радость местной торсиде))).
2
Niemand / Адказаць
28.10.2019 / 11:51
Грязный Гарри / 27.10.2019 / 23:15 
"Это правда.Евгений Хачериди, 32 года,,защитник..."  
---   
Значыць, так і ёсць... Што ж, адно можна сказаць упэўнена - з Євгеном сумна не будзе ні гульцам Брэста, ні іхным заўзятарам. :)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру