ВПС ЗША даставілі на арбіту новыя кампактныя спадарожнікі ў межах місіі эксперыментальнага беспілотнага касмаплана X-37B. Паведамленне пра гэта было апублікавана ў нядзелю на афіцыйным сайце ВПС.

«Паспяхова прызямліўшыся сёння, X-37B выканаў самы працяглы на сённяшні дзень палёт і паспяхова даў рады ўсім пастаўленым задачам, — заявіў прадстаўнік ВПС ЗША Рэндзі Уолдэн. — Сярод іншага, былі праведзены эксперыменты ў даследчай лабараторыі ваенна-паветраных сіл, а таксама была ажыццёўлена дастаўка невялікіх спадарожнікаў».

Сакрэтная місія X-37B завяршылася праз 780 дзён знаходжання на калязямной арбіце. Папярэдні рэкорд касмаплана — 718 дзён. Наступны (шосты) запуск гэтага беспілотнага апарата плануецца на 2020 год.

Карпарацыя Boeing пачала стварэнне X-37B ў 1999 годзе пад эгідай NASA і зрабіла па меншай меры два такія апараты. У 2004 годзе праграму засакрэцілі і перадалі ВПС. Згодна з інфармацыяй, пашыранай Пентагонам, касмаплан прызначаны для функцыянавання на вышынях ад 200 да 750 км, здольны хутка мяняць арбіты і манеўраваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0