28.10.2019 / 08:03

Навукоўцы выявілі пагрозу для харчовай бяспекі Еўропы 1

Міжнародная група навукоўцаў з Шатландыі і Швецыі высветліла, што змяненне клімату парушае водны рэжым рэк у Еўропе, уплываючы на вясновае напаўненне і час паводкі. Гэта пагражае харчовай бяспецы і біяразнастайнасці, паведамляецца ў прэс-рэлізе на Phys.org.

Даследнікі прааналізавалі звесткі, сабраныя з 1960-х гадоў, аб паводках і дзённай тэмпературы ў розных раёнах Еўропы. Аказалася, што пачатак вегетацыйнага перыяду, калі тэмпература падымаецца дастаткова высока, стымулюючы рост раслін, стала паступова ссоўвацца да пачатку года. У той жа час у цэнтральнай і ўсходняй Еўропе паводка стала пачынацца пазней.

Такім чынам, паводкі сталі часцей адбывацца ў перыяд вегетацыі, знішчаючы маладыя расліны, у тым ліку буйныя дрэвы. Гэта знішчае крыніцы харчавання для дзікіх жывёл і спрыяе затапленню новых участкаў, якія не былі закрануты вадой у мінулыя гады. Акрамя таго, змяняюцца берагі саміх рэк і знішчаюцца палеткі.

NN.by

3
Той самы / Адказаць
28.10.2019 / 09:27
Звычайна ў метэаралёгіі кіруюцца не меньш чым 100 гадовымі назіраньнямі... А тут ўзялі з 60-х гадоў мінулага ст. і робяць высновы. 

Дзіўна, але што толькі не зробіш дзеля распіла бабла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру