31-гадовы жыхар Мінска абакраў магазін, у якім працаваў кур'ерам, паведамляе сталічная міліцыя
Пра крадзеж паведамілі ў міліцыю работнікі крамы. Па іх словах, у офісе быў высвідраваны замок у дзвярах, прапала 9 мабільных тэлефонаў, 32 000 рублёў і 3500 даляраў.
Праваахоўнікамі быў выяўлены падазраваны, які быў кур'ерам крамы.
У офіс фігурант пракраўся ноччу, ведаючы, што там будзе чым пажывіцца. Напярэдадні разам з напарнікам ён адвёз на захоўванне ў офіс буйную суму грошай, выручаную ад продажу тэлефонаў, распавялі ў сталічнай міліцыі.
Мужчына спрабаваў накіраваць праваахоўнікаў па ілжывым следзе, пакінуўшы запіску, што нібы намякала на тое, што да крадзяжу могуць мець дачыненне канкурэнты.
Тэлефоны і частка грошай вернутыя ўладальнікам. Частку грошай зламыснік перадаў сваёй сястры для пагашэння крэдыту, узятага на куплю кватэры.