Каля вёскі Мясата Маладзечанскага раёна 27 кастрычніка 83-гадовы мужчына ў кукурузным полі трапіў пад камбайн, яму ампутавалі ступні.
Намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Салагуб распавёў mlyn.by:
— Пенсіянеру зрабілі аперацыю. Праведзена ампутацыя абедзвюх ніжніх канечнасцяў на ўзроўні галёнкі. Яго стан зараз стабільны. Пацыент пераведзены ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.
На месцы знойдзеныя пакеты з кукурузнымi пачаткамі. Апытваюцца відавочцы здарэння.
У СК адзначылі, што знаходзіцца паблізу сельскагаспадарчай тэхнікі ў перыяд уборкі ўраджаю небяспечна. Трэба быць асабліва ўважлівым.
0
0
0
0
0
0