Супрацоўнік агенцтва, якое ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны Польшчы, арыштаваны па падазрэнні ў замаху на шпіянаж на карысць Расіі, паведамляе Грамадскае тэлебачанне краіны. Крыніцы канала сцвярджаюць, што падазраваны працаваў у Агенцтве ваеннай маёмасці, там гэтую інфармацыю адмаўляюць.

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала яго ў мінулы чацвер, пры вобшуку ў яго знойдзеныя фальшывыя дакументы і незарэгістраваная зброя і боепрыпасы, удакладняе газета Wyborcza.

Поўнае імя падазраванага не раскрываецца, пракуратура называе яго Пётр Ш. (Piotr Ś.). Па выстаўленых абвінавачаннях яму пагражае ад трох да васьмі гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0