28.10.2019 / 18:51

З 15 снежня чыгунка запускае цягнік у Прагу праз Варшаву  3

БЧ пашырае маршрутную сетку ўзгодненых перасадачных зносін паміж Варшавай і Мінскам і паміж Прагай, Варшавай, Мінскам і Масквой. Так, з 15 снежня прызначаныя новыя штодзённыя цягнікі №126/125 Варшава — Брэст, №726/725 Брэст — Мінск, якія з'яўляюцца узгодненымі і перасадачнымі цягнікамі, а таксама №136/137 Прага — Варшава — Брэст з магчымасцю перасадкі пасажыраў на станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік №96 Брэст — Масква і з цягніка №27 Масква — Брэст. У саставе цягнікоў №136/137 Прага — Варшава — Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачных вагонаў Масква — Прага. 

Кошт праезду Мінск — Варшава складае Br44, на цягніку Прага — Варшава — Брэст — Br134 ( цана можа змяняцца ў залежнасці ад курсу еўра).

Так, з Варшавы цягнік №126 Варшава — Брэст будзе адпраўляцца ў 12.51 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.10. Цягнік №726 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 20.00 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23.25.

З Мінска цягнік №725 Мінск — Брэст будзе адпраўляцца ў 15.59 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.01. Адпраўляцца ад станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік №125 Брэст — Варшава будзе ў 19.56 і прыбываць на станцыю Варшава-Заходняя ў 22.29 (па мясцовым часе).

З Прагі цягнік №136 Прага — Варшава — Брэст будзе адпраўляцца ў 10.23 пад №115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00.37. З Брэста цягнік №137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага-Галоўная ў 17.39 пад №114. Цягнік Прага — Варшава — Брэст будзе ісці праз станцыі Острава-Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава-Цэнтральная, Катавіцэ (Польшча).

NN.by

0
Яўген Мк* / Адказаць
28.10.2019 / 19:42
Спадзяюся не такі, як на фота)
3
Эхо / Адказаць
28.10.2019 / 21:07
На Варшаву из Беларуси, кроме этого поезда, есть на чём уехать (к тому же, что делать в Варшаве, прибыв туда в пол одиннадцатого вечера). Но в Польше есть и ещё одна столица, а в неё поезда из Минска не ходят. Вот Минск - Краков, это было бы полезно. Опять же, через Варшаву, а дальше.... Хоть в Прагу, хоть в Будапешт, хоть в Вену.
1
Gorbusha46 / Адказаць
28.10.2019 / 21:38
И снова из Гродно ничего...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру