Выканаўчая дырэктарка ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, выбраная на сходзе намесьніцай Сьвятланы Алексіевіч, пацьвердзіла Радыё Свабода, што 29 кастрычніка а 14-й гадзіне рада ПЭН-цэнтру зьбярэцца на паседжаньне, на якім зноў разгледзіць выключэньне Севярынца.

Нядбай растлумачыла: агульны сход (найвышэйшы орган кіраваньня) скасаваў папярэднюю пастанову рады (а менавіта яна прымае рашэньні аб выключэньні або ўключэньні людзей у шэрагі ПЭН-цэнтру), але рада можа зноў прыняць такое рашэньне, а выключаны мае права абскардзіць гэтае рашэньне на наступным сходзе праз два гады. Таксама можа быць скліканы пазачарговы агульны сход.

Паводле статуту рада можа выключыць чальца большасьцю галасоў на таемным галасаваньні. Хто быў ініцыятарам паўторнага разгляду і зь якой фармулёўкай можа быць прынятае новае рашэньне, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0