28.10.2019 / 21:23

Польшча хоча перацягнуць дактароў з Беларусі 17

Адпаведны законапраект ужо паступіў на разгляд у польскі парламент, піша Польскае радыё.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвесці новыя правілы прыёму на працу лекараў з-за межаў Еўрасаюза. У прыватнасці, такім урачам не трэба было б праходзіць настрыфікацыю дыплома. Гэта можа прыцягнуць у Польшчу лекараў, жадаючых тут застацца на пастаянную працу.

У польскай службе аховы здароўя стаіць вострая праблема з недахопам кадраў: лекараў, медсёстраў і парамедыкаў.

Мяркуецца, што дазвол на працу лекарам будзе выдавацца ў канкрэтнай польскай бальніцы пасля праходжання іспыту, які дае ім права на прафесійную дзейнасць у Польшчы.

Для рэалізацыі ініцыятывы трэба ўнесці папраўкі ў Закон аб прафесіях лекара і стаматолага. Праект зменаў ужо паступіў у Сейм Польшчы. Пакуль невядома, калі яго разгледзяць дэпутаты. У праекце гаворыцца пра прыём на працу замежнага ўрача без настрыфікацыі дыплома на максімальны тэрмін да пяці гадоў і ў вызначаную ўстанову аховы здароўя. Канчатковае рашэнне аб працаўладкаванні прымала б Акруговая медычная палата — рэгіянальны орган лекарскага самакіравання.

Паводле спецыялістаў, змяненні датычаць перш за ўсё ўрачоў з Беларусі і Украіны.

У Польшчы ўрачы — адна з прафесійных катэгорый з найлепшымі заробкамі. Зарплаты польскіх лекараў на ўзроўні 3-4 тысячы еўра (у пераводзе са злотых) з'яўляюцца стандартам. 

53
Максим / Адказаць
28.10.2019 / 21:37
Беларуси, Украины и России. Много поляков в своё время насильственно обелорусили и они уехали поднимать целину, строить Россию. Они тоже могут вспомнить свои корни и приехать на Родину.
54
Serg / Адказаць
28.10.2019 / 21:41
А что польские врачи уехали в Германию? Зачем им врачи из Беларуси и Украины? Хотят подорвать медицину в соседних странах?
32
Кабачок / Адказаць
28.10.2019 / 21:52
Конечно значительно выше наших з/п но точно не 3-4 тыс евро
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру