rmkchampionships.com

rmkchampionships.com

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла пераможцай тэніснага турніру Cellular South Cup Title, што праходзіў у Мефмісе (Тэнесі, ЗША)
.

У фінале адзіночнага разраду яна перамагла прадстаўнічку Даніі Караліну Вазняцкі -- 6:1, 6:3.

Самае цікавае, што адразу пасля гэтага пачаўся фінал парнага разраду, дзе Азаранка і Вазняцкі выступалі разам.

Беларуска-дацкі дуэт перамог Юліяну Федак/Міхаэлу Крайчак (Украіна/Галандыя) - 6:1, 7:6 (7:2).

Такім чынам Вікторыя Азаранка выйграла па другім сваім турніры – у індывідуальным і парных разрадах -- у кар’еры.

Першы індывідуальны турнір яна выйграла ў студзені ў Брысбене (Аўстралія), а першы парны турнір яшчэ ў кастрычніку 2006 г. у Ташкенце.

Што да адзіночнага турніру, дык гэта ж выдатна, выйграваць па турніры ў месяц. Два турніры ў сезоне выйграныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?