Маштабная кібератака адбылася ў Грузіі. Сотні сайтаў сутыкнуліся з праблемамі, у тым ліку вэб-партал Першага канала Грузіі. Часова спынілася вяшчанне радыё Грузіі.

Акрамя таго, адключаныя некалькі тэлекампаній і розныя вэб-парталы.

Маштабная кібератака пачалася сёння раніцай. Адной з першых ахвяр стаў сайт адміністрацыі прэзідэнта Грузіі. На сайтах з'явілася фатаграфія экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі з надпісам «Я вярнуся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0