Праціўнікі Паўла Севярынца працягваюць дабівацца яго выключэння з ПЭН-Цэнтра.

«На «Радыё Свабода» ў іх палітбюро са скуры вырынаюць, каб вылепіць з фашыста, дэмагога і ідэйнага псіхапата Пашы Севярынца саліднага палітыка, т.зв. «еўраскептыка», — піша ў сябе ў фэйсбуку мастак і пісьменнік Яўген Ліпковіч. — Выключна шляхам маніпуляцый Баршчэўскага (і Арлова) на з'ездзе ПЭНа Севярынца працягнулі назад у склад арганізацыі», — атакуе Ліпковіч.

Першая намесніца старшыні ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, у сваю чаргу, адзначае: «Свабода слова — права не абсалютнае, гэта значыць, што яно можа быць легітымна абмежаванае ў мірны час — напрыклад, для недапушчэння дыскрымінацыі і прапаганды варожасці. Паколькі выказванні Севярынца вядуць да варожасці і дыскрымінуюць пэўную групу людзей, тут не нагода казаць пра парушэнне свабоды слова».

«Сёння мая мама сказала мне, што я эгаістка, таму што я паведаміла ёй, што я знаходжуся ў сур'ёзных адносінах з жанчынай. А ў суботу арганізацыя, якой я аддала пяць гадоў свайго жыцця, сказала мне, што будзе, хутчэй, абараняць гамафоба, які адкрыта пагарджае геямі, чым узнімецца супраць гамафобіі. Пасля людзі сказалі майму сябру, які запосціў фак, паказаны гамафобу, што ён зрабіў кепска і памылкова і што ён сам не лепшы за гамафоба, калі ён так зрабіў, і што менавіта за гэта ўсе ненавідзяць геяў — бо мы такія злыя, і эмацыйныя, і нецывілізаваныя ўвогуле і ў цэлым і мы непрыемныя і эгаістычныя людзі», — наракае Даша Рамановіч. «О, наш эгаізм … проста ў тым, што мы патрабуем, каб да нас ставіліся з той жа павагай, з якой ставяцца да гетэрасэксуалаў», — эмацыйна піша яна.

А IT-спецыяліст і вэб-дызайнер Беларускага ПЭН-Цэнтра і заснавальнік «Makeout»-а Мікалай Анціпаў змяшчае відэа галасавання з'езда за выключэнне Паўла Севярынца з арганізацыі. На ягоную думку, рашэнне было прынятае насуперак большасці.

На сходзе ПЭН-цэнтра рвалі мандаты, але Севярынца аднавілі. А адзінства ўратавала Алексіевіч

Павел Севярынец раней быў выключаны з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў, але яго аднавілі ў арганізацыі пасля пратэсту. Цяпер яго праціўнікі дабіваюцца яго выключэння з арганізацыі за гамафобныя выказванні.

Альгерд Бахарэвіч заявіў, што выйдзе з ПЭН-Цэнтра ў знак пратэсту супраць таго, што Севярынец застаецца ў арганізацыі.

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

Даўней Бахарэвіч пакінуў Саюз беларускіх пісьменнікаў, пасля таго як калегі там раскрытыкавалі яго за эсэ пра «Каяна Лупаку» — з крытыкай паводзін Янкі Купалы ў савецкі перыяд.

Раней з ПЭН-Цэнтра выключылі таксама вядомага журналіста і літаратуразнаўцу Сяргея Шапрана, але пасля крытыкі гэтага рашэння Шапрана ў арганізацыі аднавілі.

Някляеў выступіў супраць кіраўніцтва ПЭНа: Ніхто з вас не зрабіў такога ўнёску, як Шапран

Старэйшыя сябры ПЭНа спрабавалі знайсці кампраміс, запрасіўшы ў кіраўнікі арганізацыі Святлану Алексіевіч, але леваліберальнае крыло ПЭНаўцаў абвінаваціла жорстка раскрытыкавала іх за спробу прымірыць бакі і захаваць у арганізацыі ўсіх.

* * *

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула гаварылася, што ў ПЭНе аднавіла таксама заснавальніка клубаў «Мовананова» Глеба Лабадзенку. Гэта не так, бо Лабадзенка пра аднаўленне не прасіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0