Нафта для беларускіх НПЗ у 2020 годзе з-за правядзення ў Расіі падатковага манеўру падаражэе на $ 17,7 за тону пры сусветным кошце бараля $60, паведаміла ў інтэрв'ю «СБ.Беларусь сегодня» намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына.

«Гэта адна з асноўных рызык для захавання канкурэнтаздольнасці нашых вытворцаў», — адзначыла Гурына.

Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» распавяла аб магчымасці альтэрнатыўнай пастаўкі сыравіны з краін СНД, Блізкага Ўсходу, Афрыкі як праз ўкраінскія парты, так і праз парты Балтыі. Аднак, такія рашэнні, па яе словах, будуць прымацца толькі ў выпадку іх эканамічнай прывабнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0