Здарэнне адбылося ў аграгарадку Салтанава, паведамляе МНС.

Там загінула 77-гадовая жанчына. Яна жыла адна, пры гатаванні ежы на газавай пліце, як мяркуецца страціла прытомнасць, пры гэтым перакуліўшы на сябе патэльню з алеем.

У выніку ўзгарання алею і адзення, яна атрымала апёкі, ад якіх памерла.

Жанчыну знайшоў сын, які прыйшоў у госці. Ён пабачыў маці, што ляжала на падлозе, паспрабаваў патушыць адзенне, але выратаваць было ўжо позна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0