Сам Аляксандр Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – выліты ППРБ.

Сам Аляксандр Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – выліты ППРБ.

Саша Рыбак скарыў край Паўночнага Шляху песняй‑казкай «Казка». З прышпілек: Сашаў бацька адзін у адзін чысты Аляксандр Рыгоравіч.

Ад Нарвегіі на «Еўрабачанне» паедзе 22‑гадовы хлопец‑беларус Аляксандр Рыбак.

Ён прыехаў у Нарвегію разам з бацькамі ў чатыры гады, стаў сур’ёзна займацца музыкай, граць на скрыпцы. Працаваў разам з музыкамі з A‑ha, браў удзел у фабрыцы зорак па‑нарвежску Kjempesjansen з песняй уласнага сачынення Foolin. Ён быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй Anders Jahres Culture Prize у 2004 годзе. Цяпер ён таксама грае ў тэатры і здымаецца ў фільме пра цыганоў, што мае выйсці на экраны летам.

Дарэчы, Аляксандр Рыбак не сваяк беларускага пісьменніка Алеся Рыбака, хоць сын апошняга таксама ў свой час папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі (разам з Славамірам Адамовічам).

Нарвегі выбіраюць кандыдата на «Еўрабачанне» праз некалькі тураў выступаў на ТВ у шоў «Grand Melody Prix» SMSавым галасаваннем.

Фіналістаў было восем, Рыбак перамог.

Больш за 700 000 чалавек аддалі свае галасы за яго. Поп‑зорка Тунэ Дамлі Обэрге заняла другое месца з 120 000 галасоў.

Матывы народнай музыкі, што натхнялі вялікага Грыга, адбіліся і на немудрагелістай песеньцы Рыбака.

З прышпільнага: сам Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – чысты ППРБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?