У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што пазнаёміўся з дзяўчынай. У ходзе непрацяглай размовы мінчук прапанаваў дзяўчыне папіць гарбаты ў яго дома. Так яна засталася начаваць. Раніцай мужчына адправіўся ў краму, а, вярнуўшыся, не пабачыў ні дзяўчыны, ні тэлефона з ноўтбукам.

Паведаміць праваахоўнікам установачныя звесткі аб новай знаёмай мужчына не змог, бо ведаў толькі яе імя. Нягледзячы на ​​гэта, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі знайшлі дзяўчыну.

Ёю аказалася 32-гадовая раней неаднаразова судзімая за крадзяжы жыхарка сталіцы. Дзяўчына нядаўна вызвалілася з месцаў пазбаўлення волі і такі спосаб «заробку» для яе быў не ўпершыню.

Прычым скрадзенае яна паспела здаць у ламбард. Агульная сума шкоды склала 450 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0