29.10.2019 / 18:51

У Польшчы п'яны дальнабойшчык з Баранавіч задушыў фурай свайго земляка, які спрабаваў яму перашкодзіць 2

Абодва кіроўцы былі з Баранавіч. Загінуламу дальнабойніку было 36 гадоў. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён спрабаваў спыніць знаёмага, каб той не выязджаў п'яным за рулём, піша Intex-Press.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка ў мястэчку Шумова (Замбруўскі павет) на паркінгу для велікагрузаў, паведамляе сайт zambrow.org.

Як паведамляе польская паліцыя, жыхар Баранавіч Андрэй К. знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення (0,97 мг/л алкаголю ў выдыханым паветры) і, бачачы, што яго калега Дзмітрый М. стаіць перад аўтамабілем, працягнуў рух.

Дзмітрый трапіў пад грузавік. Ён атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы ДТЗ. Андрэй арыштаваны на тры месяцы польскай паліцыяй для следчых мерапрыемстваў.

Паводле інфармацыі калегаў-дальнабойшчыкаў, мужчына, які загінуў, спрабаваў не дапусціць выезду п'янага таварыша на дарогу і стаў на шляху фуры. Аднак п'яны кіроўца не адрэагаваў на таварыша. Свядома гэта было ці не, павінна высветліць следства. На стаянцы працавалі відэакамеры.

10
19БНР18 / Адказаць
29.10.2019 / 19:39
А потом некоторые спрашивают: "...я нам национальная идея?"
8
Dzen777 / Адказаць
30.10.2019 / 00:40
Аллах им всем поможет
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру