Рада ПЭН-цэнтра 29 кастрычніка пастанавіла выключыць Паўла Севярынца са складу арганізацыі. На паседжанні Рады прысутнічала група членаў арганізацыі, якія выступалі за яго выключэнне. Разгляд пытання адбываўся ў адсутнасць Севярынца.

У зале панавалі эмоцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Заяву пратэставай групы зачытвае Юлія Цімафеева.

Заяву пратэставай групы зачытвае Юлія Цімафеева.

«Думала, што тое, што адбываецца ў палітыцы, не можа адбывацца ў беларускай культуры. Адбылася палітычная правакацыя, калі Павал Севярынец і ягоныя калегі проста рабілі тое, што адбываецца ў палітыцы: палітычны рэйдарскі захоп, як у партыі. На сходзе правакацыя працягнулася. Яго трэба выключыць з тэхнічных прычын, а тут адбываецца нейкі трацейскі суд. Севярынец аказаў палітычны ціск на ПЭН. Тое, што мы зараз нешта абмяркоўваем, — гэта якраз сведчыць пра такі ціск», — сказала пісьменніца Марыя Мартысевіч.

Яна некалькі разоў выходзіла з залы і расплакалася.

У зале пасяджэння.

У зале пасяджэння.

У пасяджэнні Рады ўзяў удзел Альгерд Бахарэвіч — не сябар Рады, але адзін з аўтараў ліста з патрабаваннем выключэння Севярынца.

У пасяджэнні Рады ўзяў удзел Альгерд Бахарэвіч — не сябар Рады, але адзін з аўтараў ліста з патрабаваннем выключэння Севярынца.

Паэт Андрэй Хадановіч і журналіст, літаратар Сяргей Дубавец.

Эмоцыі выплёскваліся за сцены будынка.

Эмоцыі выплёскваліся за сцены будынка.

Павел Севярынец пракаментаваў выключэнне ў сябе ў фэйсбуку: «Думаю, выключэнне ў Дзень расстраляных паэтаў — гэта было не выпадкова зроблена. Каля рэстарацыі «Поедем-поедім» за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў з беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося. Маім адказам будзе другая кніга «Беларусаліма» — «Сэрца святла», якую я цяпер рыхтую да друку», — напісаў ён.

Меркаванні людзей у сацыяльных сетках раздзяліліся. Хтосьці, як паэт Антон Рудак, цешыліся рашэнню.

Хтосьці, як культур-менеджар і журналіст Глеб Лабадзенка, рашэнне асудзіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?