На тэлевізійных дэбатах з Ігарам Марзалюком палітык Віталь Рымашэўскі падараваў яму насоўку.

«Каб было чым выціраць слёзы падчас выступаў Лукашэнкі», — напісаў апазіцыянер у сваім фэйсбуку.

Пакуль што невядома, ці ўвойдзе гэты момант у тэлеэфір.

Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты стартуюць 29 кастрычніка і пройдуць да 14 лістапада.

Тэледэбаты ўсіх выбарчых акругаў па краіне будзе трансляваць тэлеканал «Беларусь 3» у вячэрні прайм-тайм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0