30.10.2019 / 08:19

Сіноптыкі: 30 кастрычніка — мокры снег, магчымая галалёдзіца

30 кастрычніка ў Беларусі чакаецца халоднае надвор'е, у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, паведамляе Белгідрамет. Раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ў сярэдзіне дня +1.. + 7 ° С.

У Мінску: істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра раніцай 0.. -2 ° С, днём +2.. + 4 ° С, увечары +1..- 1 ° С.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру