Зянон Пазняк рэзка раскрытыкаваў пісьменніцкую арганізацыю за выключэнне Паўла Севярынца.

«Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі не забараняе збачэнцаў, але выкарыстоўвае іх дзеля развалу нацыянальнай грамадзянскай супольнасці, якая рэжыму непатрэбная», — напісаў Пазняк на сайце «Беларуская салідарнасць».

Пазняк лічыць гомасэксуалізм дэвіяцыяй.

«На Захадзе невялікая гомасэксуальная група (якая адразу згуртавалася па ўсім свеце), як правіла, імкнецца пранікнуць у ключавыя пазыцыі структур і адтуль уплываць на паводзіны нармальных людзей, не спыняючыся (калі ўзнікае магчымасць) перад ціскам, прапагандай, скандаламі, паклёпам ды псіхічным тэрорам. Тады структура альбо падае, альбо ператвараецца ў асяродак дэвіянцкай дзейнасьці па далейшым развале грамадства», — мяркуе Пазняк.

«Ілюстрацыяй да гэтага служыць нядаўні скандал у беларускай арганізацыі ПЭН-Цэнтра, — піша Пазняк. — Літаральна пару дэвіянтаў, якія туды праніклі, развалілі ўвесь так званы «цэнтр». Відаць, упершыню адкрыта загучэла там нянавісць да Хрысьціянства, да Бога і да ўсяго беларускага, — мяркуе Пазняк. — Прадэманстравана дакладная копія, як на Захадзе ў лявацкіх збачэнскіх асяродках».

«Калісьці Васіль Быкаў уручае мне пасведчанне сябра ПЭН-цэнтра і чамусьці кажа: «Вось, можа, прыйдзецца калі-небудзь падтрымліваць». Цяпер ужо і падтрымліваць няма чаго. Арганізацыю лепш распусціць як неспрыяльную культуры, свабодзе, дэмакратыі і беларускім нацыянальным інтарэсам. Зразумела, гэтага не адбудзецца. Дый рэжыму патрэбна, каб паздзекавацца са «сьвядомых», якія там «жужжаць», хто лепшы педэраст», — рэзка выказваецца Пазняк.

«Вось гэта якраз тое, што насадзілі тут эмісары заходняй гнілі пад відам дэмакратыі», — абураецца ён.

Чытайце таксама:

Цыганкоў: Бахарэвіч і кампанія — крыклівыя бальшавікі

Паўла Севярынца такі выключылі з ПЭН-цэнтра

Мецэнат Павел Бераговіч: Выключыце з ПЭН-Цэнтра Ліпковіча

Марыя Мартысевіч расплакалася, патрабуючы выключыць Севярынца з ПЭН-цэнтра

Пазняк: Дэвіянты развалілі ПЭН-Цэнтр. Жужжаць, хто лепшы педэраст

Уладзімір Някляеў: Рэпутацыя ПЭНа страчаная

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0