23.02.2009 / 10:12

«Мільянер з трушчобаў» 5

Фільм Дэні Бойла прызнаны найлепшым фільмам на цырымоніі ўручэння «Оскараў» у Лос-Анджэласе. Хіт Леджэр атрымаў узнагароду пасмяротна.

Фільм Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў» прызнаны найлепшым фільмам на цырымоніі ўручэння «Оскараў», што прайшла позна ўначы ў Лос-Анджэласе (ЗША).

Гэты фільм атрымаў яшчэ восем узнагародаў, у тым ліку і за найлепшую рэжысуру.

Шон Пэн атрымаў узнагароду як найлепшы актор («Харві Мілк»). Кейт Уінслет -- за найлепшую жаночую ролю («Чытальнік»).

Прыз за найлепшую жаночую ролю другога плану атрымала Пенелопа Крус («Вікі Крыстына Барселона»).

Хіт Леджэр пасмяротна ўзнагароджаны «Оскарам» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана.

Найлепшым анімацыйным фільмам стала стужка «ВАЛЛ-І».

Найлепшым фільмам на іншай мове стала японская карціна «Адбыцці».

Фільм «Дзіўная справа Бенджаміна Батана» атрымала «Оскара» за найлепшы грым, за найлепшыя візуальныя спецэфекты.

***

Цырымонія ўручэння «Оскара» сёння на БТ у 21:50.

А з 27 лютага ў кінатэатрых Мінска пачнецца паказ фільмаў намінаваных на «Оскар», у тым ліку пакажуць «Мільянера з трушчобаў» і «Дзіўную гісторыю Бенджаміна Батана».

0
Demyan / Адказаць
23.02.2009 / 13:04
"Чытальнiк"? А кто тогда "чытач"? [Читатель, а чытальнік - гэта адпаведнік слову чтец ]
0
справядліва / Адказаць
23.02.2009 / 14:09
«Дзіўная справа Бенджаміна Батана» атрымаць Оскара за нешта іншае не магла - фільм нудотны, нецікавы і пафасны. Студэнцкія працы больш цікавыя, чым гэты фільм.
0
byllion / Адказаць
23.02.2009 / 15:59
Па мне, дык найбольш Оскараў павінен быў атрымаць Чытальнік. Вельмі файны фільм. «Дзіўная справа Бенджаміна Батана» - таксама класная стужка. Раю паглядзець.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру