Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў свой намер наведаць Аўстрыю і Латвію з візітамі і назваў гэта неабходнасцю «прарубіць вокны» ў Еўропу.

«Аўстрыя, Латвія і іншыя краіны — гэта акно пасля ўсяго таго плота, які быў вакол нас выбудаваны. І больш за тое — сёй-той санкцыі ўводзіў. Таму нам даводзіцца не тое што зноўку, а ўжо на новым узроўні, у новыя часы рубіць гэтыя вокны і выбудоўваць дарогі», — сказаў Лукашэнка, наведваючы ў сераду РНПЦ анкалогіі і радыялогіі.

«Я проста хачу сказаць, каб усе пачулі: справа прэзідэнта (з часоў Пятра I яшчэ) — прарубіць акно туды, куды мы лічым патрэбным», — дадаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, калі прэзідэнт прыехаў у Кітай, Індыю, на Блізкі Усход, у Расію, «зараз у Аўстрыю, потым у Латвію мы дамаўляліся, гэта значыць, прэзідэнт павінен дарогу пракласці туды». «А следам павінны пайсці тыя, хто павінен прадаваць сваю прадукцыю, хто павінен там купляць і гэтак далей. Вось мая задача», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, дадаў ён, часам прарубіўшы акно і праклаўшы дарогу, а начальнікі не імкнуцца туды ісці. «Таму даводзіцца яшчэ раз туды ехаць дамаўляцца, ужо пачынаю таргаваць за іншых. А потым гляджу: калі не варушацца, так трэба іх на пенсію адпраўляць ці яшчэ куды-небудзь», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0