23.02.2009 / 11:40

14 пасажыраў пацярпелі

ў выніку наезду тралейбуса на мачту рэкламнага шчыта на Партызанскім праспекце ў Мінску.

ДТЗ з удзелам тралейбуса адбылося днём 22 лютага на Партызанскім праспекце ў Мінску.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 43‑гадовы вадзіцель КУП «Мінсктранс» не справілася з кіраваннем і ўчыніла наезд на мачту рэкламнага шчыта.

У выніку ДТЗ 12 пасажырам тралейбуса аказана медыцынская дапамога без шпіталізацыі, а дзве мінчанкі з чэрапна‑мазгавымі траўмамі лёгкай ступені былі дастаўлены ў 10‑ю гарадскую клінічную бальніцу.

Праводзіцца праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру