Расія занепакоеная становішчам хрысціян на Блізкім Усходзе і мае намер іх падтрымаць, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, піша РБК.

«Усім вядома, што Блізкі Усход — гэта калыска хрысціянства, тым не менш, зараз мы назіраем вельмі цяжкае становішча, у якім апынуліся хрысціяне ў рэгіёне», — сказаў прэзідэнт Расіі. Па яго словах, іх забіваюць, гвалцяць і рабуюць.

Пуцін таксама заявіў, што Расія абавязаная падтрымаць хрысціян на Блізкім Усходзе. «Ім трэба дапамагчы захавацца і аднавіць свае парафіі», — растлумачыў прэзідэнт Расіі. Паводле яго слоў, абмеркаваць гэтыя праблемы ён плануе на сустрэчы з іерархамі блізкаўсходніх хрысціянскіх цэркваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0