31.10.2019 / 08:08

Новы рэкорд. Беларусы вінны банкам пад 13,5 мільярда рублёў 5

Запазычанасць беларусаў перад банкамі працягвае біць рэкорды. Паводле Нацбанка, на 1 кастрычніка гэтага года агульны аб'ём выдадзеных беларусам крэдытаў складаў 13 млрд 343,4 млн руб. У гэтай суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, аўтакрэдыты і нават карты растэрміноўкі, піша tut.by.

У параўнанні з папярэднім месяцам агульны аб'ём крэдытаў фізічных асоб вырас на 271,4 млн рублёў, з пачаткам года — на 1 млрд 747 млн ​​рублёў, з кастрычнікам мінулага года — на 2 млрд 457,5 млн руб.

Аб'ём выдадзеных крэдытаў на спажывецкія патрэбы на 1 кастрычніка склаў 5 млрд 257,7 млн ​​руб. У параўнанні з пачаткам года гэтая лічба павялічылася на 872,4 млн, а з кастрычнікам мінулага года — на 1 млрд 238 млн.

Выдадзеныя крэдыты на фінансаванне нерухомасці раўняюцца 8 млрд 85,7 млн ​​руб. Іх аб'ём таксама расце: у параўнанні з пачаткам года — на 874,5 млн рублёў, з мінулым годам — ​​на 1 млрд 219,5 млн руб. 

У красавіку гэтага года Нацбанк паведамляў, што калі крэдытны бум не пойдзе на спад, не выключана, што выдачу спажывецкіх крэдытаў могуць зрабіць больш жорсткай.

NN.by

4
LitvinM / Адказаць
31.10.2019 / 08:55
Значыць не далекі той час, калі верагодна гучна лясьне "стабільнасьць" банкаўскай сферы і шматпакутнага рубеля
0
Свободный / Адказаць
31.10.2019 / 10:19
Я никому ничего не должен!!!!!!!!!!!!!!!!! Мнеиникто тут ничего не давал!!!
0
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
31.10.2019 / 10:26
То бок беларусы жывуць у доўг. Імкнучыся захаваць ўзровень жыцця бягуць у банкі па крэдыты. Ім жа рэжым сказаў, што вось-вось вылезем з ямы і зажывем. Цудоўна, цудоўна... Значыць не доўга засталося. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру