31.10.2019 / 13:12

«Суседзі» адкрылі ў Мінску першыя беларускамоўныя касы самаабслугоўвання 4

Сетка крамаў «Суседзі» адкрыла ў ГЦ «Рыга» чатыры касы самаабслугоўвання. «Быстрокассы» дазваляюць аплаціць усе тавары самастойна і могуць «размаўляць» з пакупніком на рускай, англійскай і беларускай мовах.

На беларускую мову быў перакладзены як увесь інтэрфейс, так і найменні тавараў з каталога. Працуюць такія касы кругласутачна, як і сама крама.

Карыстацца касай вельмі проста, дастаткова прытрымлівацца інструкцый на экране. Па досведзе замежных сетак, у касы самаабслугоўвання ўбудаваны галасавы памочнік з прыемным жаночым голасам, які спрашчае «зносіны» з тэрміналам. Большасць тавараў трэба толькі паднесці да сканера, а выпечку — абраць па малюнку ў меню. Падобная логіка дзейнічае з вагавымі прадуктамі: кладзеце на платформу і знаходзіце тавар у каталогу. Калі ўзнікаюць складанасці з пошукам тавару або аплатай, можна папрасіць дапамогі ў кансультанта.

Касы самаабслугоўвання «Суседзяў» цалкам інтэграваныя з бонуснай праграмай «Купілка»: можна назапашваць і спісваць бонусы, атрымліваць усе дзейныя прывілеі. Аплаціць куплю на касе самаабслугоўвання можна любой банкаўскай карткай. Таксама можна разлічыцца смартфонам або «разумным» гадзіннікам.

Касы самаабслугоўвання пакуль працуюць у ГЦ «Рыга». Калі пілотны праект акажацца паспяховым, такія ж тэрміналы з'явяцца і ў іншых крамах па ўсёй краіне.

NN.by

1
Вецер валос. / Адказаць
31.10.2019 / 15:05
Файна.
1
Злрбны бурацін / Адказаць
31.10.2019 / 15:44
Трэ было, дарагая НН, не проста перадрукоўваць прэс-рэліз "Суседзяў", а ножанькамі схадзіць ды паспрабаваць, як той "цалкам перакладзены" інтэрфейс не цалкам перакладзены і найменні тавараў высвечвае па-руску. Пазітыў з наяўнасцю бел.версіі то так, але пытанні ёсць.
2
bugaga / Адказаць
31.10.2019 / 15:58
Малайцы, мо патроху нешта зьменіцца тутака.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру