У Лагойскім раёне 22 лютага затрыманы два 30‑гадовыя жыхары вёскі Лагаза, падазраваныя ў забойстве аднавяскоўца.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Мінаблвыканкама, устаноўлена, што 1 лютага ў доме аднаго з затрыманых пасля распіцця спіртных напояў у выніку сваркі быў забіты 18‑гадовы аднавясковец. Цела было вывезена на санках за вёску, разабрана на кавалкі і закапана. Астанкі трупа знойдзены.

Па гэтым факце пракуратурай Лагойскага раёна распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства).

Адзін з падазроных ужо судзімы за крадзеж, хуліганства, другі — за крадзеж і нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, у выніку чаго наступіла смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?