Упершыню шырокай аўдыторыі прадстаўлены кадры палявання генсека ў Белавежскіх лясах.

Дакументальны фільм Ігара Бышнёва «Лёс зубра» быў прэзентаваны пад час канферэнцыі гарадзенскага абласнога аддзялення арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У навукова‑папулярнай стужцы аўтары выкарысталі матэрыялы з закрытых фільмаў, якія здымаліся спецыяльна для савецкага ўраду. Упершыню абнародавана тэлехроніка пра перавоз зуброў з Польшчы ў Беларусь у 1946 годзе.

Стужка «Лёс зубра» зроблена ў канцы 2008 года па замове Белвідэацэнтру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?