31.10.2019 / 14:42

Беларусы пачнуць цалкам аплачваць камуналку не раней за 2026 год 9

Беларусь разам з Сусветным банкам рыхтуе праграму рэформаў, якая ў тым ліку ўключае пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам. Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын распавёў на Кастрычнiцкiм эканамiчным форуме, піша Tut.by.

У рамках рэалізацыі праграмы з Сусветным банкам пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам павінны стаць самымі балючымі. Але першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што выхад на 100% аплаты ацяплення, да прыкладу, запланаваны толькі на 2026 год.

— Да гэтага пытання трэба падыходзіць асцярожней за іншыя, улічваць, як яно ўспрымаецца насельніцтвам, — адзначыў ён.

Тарыфы на камунальныя паслугі будуць расці паступова.

Акрамя таго, тэрмін выхаду на стопрацэннтую аплату камуналкі вырашылі аддаліць настолькі, каб можна было выконваць даручэнне прэзідэнта па памерах штогадовага павышэння аплаты працы.

Раней віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў распавядаў, што ў гэтым годзе тарыфы на камуналку павышацца не будуць.

NN.by

22
Чеснок / Адказаць
31.10.2019 / 15:03
Хорошо, что у нас теперь АЭС и электроэнергия будет дешевой............
2
LitvinM / Адказаць
31.10.2019 / 15:33
Ужо столькі гадоў пра тое гамоняць, а тэрмін усе адкладаюць і адкладаюць. Між іншым - і па рахунках плаціць трэба цалкам як за жытло, так і і за нафту. Трэба з гэтай халяўна/датацыйнай іглы злазіць, бо калі не будзем злазіць нічога ўвогуле не зменіцца.
1
Скураныя крылы / Адказаць
31.10.2019 / 15:38
Павышэнне аплаты працы - гэта не паказчык, да якога можна прывязаць павышэнне камуналкі . Тут, у першаю чаргу, трэба глядзець на спажывецкі кошык (а Белстат цікавая кантора).  

Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру