Фота: Ігар Шуляк, trainpix.org

Фота: Ігар Шуляк, trainpix.org

З 8 снежня змяняецца расклад цягніка бізнэс-класа Мінск — Гродна. Час у руху скароціцца на 13 хвілін, а рэйс на Мінск будзе не раніцай, а ўвечары, паведамляе hrodna.life

Цяпер цягнік бізнес-класа Гродна-Мінск адпраўляецца ў 6.39 і едзе да Мінска 4 г 8 хв.

З 8 снежня ён будзе выязджаць з Гродна ў 19.48 і ехаць 3 гадзіны 50 хв. Раніцай можна будзе з’ехаць з Гродна на цягніку эканом-класа ў 6.45, які будзе ў дарозе 4 гадзіны 51 хвіліны.

Цягнік Мінск — Гродна будзе адпраўляцца ў 15.15 і даедзе да Гродна за 3 г. 55 хв. Цяпер ён выязджае ў 15.30 і едзе 4. 8 хв.

Пакуль што на гэтым маршруце будзе хадзіць польскі цягнік серыі ДП3, той што і хадзіў, трохвагонны. Летам Беларуская чыгунка атрымала з Польшчы новыя ДП6 — шасцівагонныя — але яны пойдуць пакуль што толькі на Віцебск. У накірунку Гродна ДП6 паедзе не раней 2020 года.

Асаблівасць цягнікоў бізнэс-класа — наяўнасць разетак ля кожнага месца і Wi-Fi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0