Навагоднюю ёлку пачалі манціраваць у парку імя Горкага, паведаміў «Мінск-Навінам» начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзелянбуд» Андрэй Жыхараў.

Паводле яго слоў, гэта не адзінае, што робяць у парку да зімовага свята. Чакаецца, што ля доміка Дзеда Мароза абновіцца ілюмінацыя. Цяпер як раз разглядаюць магчымыя варыянты.

У цэлым у сталіцы да мантажу галоўных атрыбутаў навагодніх святаў у сталіцы прыступяць з лістапада. У першую чаргу змантуюць іх на ўскраінах горада. Усяго ж у гэтым годзе «Мінскрэклама» парадуе гараджан прыкладна 30 ёлкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0