Zoo Poznan

Zoo Poznan

Дзевяць тыграў, якія тыдзень прастаялі ў грузавіку на польска-беларускай мяжы, нарэшце патрапілі ў заапарк у Познані, піша Радыё Свабода.

«Худыя, абязводжаныя, з упалымі вачыма, поўсць аблепленая спаражненьнямі, прэласьць ад мачы, у татальным стрэсе, без волі і ахвоты да жыцця», — гэтак стан тыграў адразу пасля іх пераезду з-пад польска-беларускай мяжы ў Познань апісалі на афіцыйнай старонцы познаньскага заапарку ў фэйсбуку.

Пазней старонка паведаміла, што работнікі заапарку працягваюць разгружаць тыграў, нягледзячы на агрэсіўныя паводзіны некаторых з іх

24 кастрычніка на прапускным пункце Карошчын з польскага боку польска-беларускай мяжы з'явіўся грузавік з дзесяццю тыграмі ў клетках, які кіраваўся з Італіі ў Расію. У Беларусь тыграў не ўпусцілі праз адсутнасць неабходных ветэрынарных сертыфікатаў. Адзін з тыграў памёр, не вытрымаўшы цяжкасцяў падарожжа. Звяроў вырашылі ўзяць работнікі заапарку ў Познані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0