01.11.2019 / 10:14

Па-беларуску выйшаў першы том сагі пра Ведзьмара Анджэя Сапкоўскага 2

У канцы кастрычніка ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў доўгачаканы першы том сагі пра Геральта з Рывіі — сусветнавядомай сагі «Вядзьмар» Анджэя Сапкоўскага. Доўгачаканы, таму што краўдфандынгавая кампанія для тых, хто хацеў атрымаць кнігу трохі раней, чым яна з'явіцца ў кнігарнях, скончылася датэрмінова.

Лімітаваная колькасць асобнікаў (200 адзінак) была замоўлена менш чым за месяц, а сам краўдфандынг сабраў 508% ад запланаванай сумы.

Для тых, хто не паспеў купіць па перадзамоўнай цане, зараз на сайце выдавецтва можна набыць кнігу з 4% зніжкай.

Гэта першае ліцэнзійнае выданне польскага пісьменніка, выданне зроблена вельмі якасна, у цвёрдай вокладцы, надрукавана ў Літве. У планах выдавецтва выпускаць па 1—2 кнігі сагі за год, наступны том выйдзе у другой палове 2020 года.

NN.by

0
Мікола / Адказаць
01.11.2019 / 10:48
Выдатна !!! Дзякую выдавецтву, і перакладніку, і карэктару..
Хацелася б у будучым каб 2 кнігі ў год выходзілі, а не 1  8))
0
Vox Populi / Адказаць
01.11.2019 / 13:19
Каб яшчэ гульню пераклалі, было б  выдатна!)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру