Сьвет сапраўды падзяліўся на стары і новы,
толькі не на паседжаньні пісьменьнікаў,
а недзе 2000 год таму, у нагорнай казані,
адбылася сусьветная маральная рэвалюцыя.

Багі, жрацы і ахвяры, праведнікі, і грэшнікі,
сьвятыя пісьмёны, і каляндарныя сьвяты,
і розныя правільная запаведзі былі і раней,
але зьмянілася тое, чаму яны правільныя,
пра каго яны, і пра што яны кажуць.

У гэтым новым сьвеце, які тады ўзьнік,
мы становімся хрысьціянамі, будыстамі, атэістамі,
адмяняем сьмяротныя кары ці абараняем геяў,
чытаем і пішам тут свае вершы й раманы,
бо гэта тут мае сэнс.

Але пабіваем каменьнем усім кагалам,
цкуем аднаго ўсім курыным статкам,
крывім душою і хлусім за сябраў,
гонім чужынца за межы племя,
мы ўсё яшчэ ў тым, старым сусьвеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?